Не покататься ли по песку?
Location: круты бераг Бярэзіны, размыты ўвёсну рачаямі. 10 км ад Барысава ўверх па рацэ, 80 км ад Менску.
Rider: Dzmitry
Time: 09.05.2004
Tool: Ride Twin Tip Deluxe 145, крэпы, боты
Weather: дождж
Як паказаў экперымент, дошка па мокрым пяску не едзе. На канце – больш-меньш рэальна. Як толькі становішся на абодва канты – робіш пару сальта і ачухіваешся толькі ў канцы гары, абсыпаны гэтым самым пяском з ног да галавы :-). Так што трэба чакаць пакуль пясок падсохне, тады дошка пойдзе па ім як па масле. Траса там, канешне, не дазволіць дугі пісаць – палосы чыстага пяску доволі вузкія, хаця сама гара не меньш за Курасоўшчыну. А вось на кар’ерах – дык і гэта без праблем! Дошкам ад гэтага асабліва нічога не робіцца – на сваёй я новых рысаў на заўважыў. Але ў кар’ерах могуць быць камяні, таму лепш не рызыкаваць і браць ужо дабітыя дошкі. Акрамя таго, ёсьць падозраньне, што аб пясок інтэнсыўна сьпільваюцца канты.
Што датычыцца ўражанняў, можна сказаць адно – калі сьпіш і бачыш гару з прыгожымі бордэршамі, сэндбордынг гэта тое, чым трэба займацца ўлетку. Зашпіліў крэпы, устаў на дошку – не паверыце, зноў адчуў сябе нармальным чалавекам! А вось калі там яшчэ і трамплін пабудаваць, ды разам са сноўбордам у раку – вось гэта б было крута! Можна хоць грэбы трэнаваць, хоць сальта: у ваду ж гэта не на сьнег падаць.
А ўвогуле, трэба актывізавайь гэтую справу. Здабыць пару дабітых дошак баксаў так за 100, зарганізаваць некалькі выездаў на ўжо вядомыя кар’еры. Адзін плюс сэндбордынгу я ведаю ўжо зараз: райдэршы будуць у бікіні. Што, нажаль, не магчыма ўзімку... Таму, перцы, наперад!
|
|